ИСПОЛНИТЕЛЬ

HandmadE

HandmadE

0 треков

ZAYCEV.NET ведет переговоры с правообладателем.

В ближайшее время треки этого исполнителя могут появиться на площадке.

Биография

Биография

Гурт “HandMade” утварыўся ў выніку сумеснай працы музыкаў Яўгена Валошына і Андрэя Маркуца летам 2009 года. Першапачатковая назва каманды была Jab Club & Markuts Band.

“HandMade” – гэта беларускамоўная сучасная музыка.
Музыкі выконваюць урбаністычнае рэгі, блюз, рок, джаз-рок.

Аўтары тэкстаў: паэт Глеб Лабадзенка, Яўген Валошын, Андрэй Маркуц.
Аўтары музыкі: Яўген Валошын, Андрэй Маркуц.

Першае выступленне групы (тады яшчэ Jab Club) адбылося ў ліпені 2009 г. на V з’ездзе беларусаў свету, які праходзіў у Міжнародным адукацыйным цэнтры (ІВВ).
З тых часоў прайшоў шэраг канцэртаў як у Беларусі, так і за межамі краіны. У прыватнасці, двойчы музыкі “HandMade” выступалі ў Вільнюсе: у клубе PoGo і ў пабе ARTISTAI.

Праца ідзе паспяхова. Узімку тэлеканал “Лад” зняў для праграмы “PROдвижение” кліп гурта на песню “Вуліца-дым”, які можна ўбачыць на “MTV” і на іншых музычных тэлеканалах. У сакавіку 2011“HandMade” даў дабрачынны канцэрт у Ліцэі БДУ. Сабраныя грошы былі перададзены ў Дзіцячы дом № 2 г.Мінска.

У цяперашні момант гурт “HandMade” займаецца запісам першага альбома, рэліз якога намечаны на вясну-лета 2012 г.

Склад групы:
Яўген Валошын (вакал, гітара),
Андрэй Маркуц (вакал, гітара),
Вова Пыльчанка (акардэон).

Суполка vkontakte

Па пытаннях арганізацыі канцэртаў з удзелам “HandMade” і па любых іншых арганізацыйных пытаннях звяртайцеся па тэлефоне: +375 29 1 992 994 (Маргарыта)

ZAYCEV.NET ведет переговоры с правообладателем.

В ближайшее время треки этого исполнителя могут появиться на площадке.

0